ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Інтэрактыўная сцяна

31.03.2023

У нашай дашкольнай установе адукацыі у прыёмных памяшканнях рознаўзроставай і старшай груп размешчаны новыя інтэрактыўныя гульні для дзяцей. У старшай групе інтэрактыўная сцяна уяўляе собой магнітную аснову ў выглядзе раскрытай кнігі і здымных элементаў па тэме "Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь", карткі з выявамі раслін і жывёл, акія знаходзяцца пад аховай ў Рэспубліцы Беларусь, раслін і жывёл розных прыродных супольнасцей (лес, луг, вадаём), якія не занесены ў Чырвоную кнігу. Можа выкарыстоўвацца ў старшай групе для групавой і індывідуальнай работы па фарміраванню і замацаванню ўяўленняў аб раслінным і жывёльным свеце Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь, аб прыродных супольнасцях.

Тэма інтэрактыўнай сцяны ў рознаўзроставай групе - "Вясковы падворак", яна ўяўляе сабой магнітную аснову са стылізаванымі выявамі хатніх жывёл і птушак, іх дзіцянят, а таксама агародніны і садавіны. Можа выкарыстоўвацца ў малодшай і сярэдняй групе для групавой і індывідуальнай работы па фарміраванню і замацаванню ўяўленняў аб насельніках вясковага падворку,садавіне, гародніне, садовых дрэвах, раслінах і насякомых (матылёк, божая кароўка, муха, камар).