ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Да 80-годдзя Хатынскай трагедыі

22.03.2023

Па ўсёй Беларусі звоняць званы ў памяць аб адной з самых трагічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. 22 сакавіка, 80 гадоў таму фашысцкія карнікі знішчылі вёску Хатынь. Нацысты сагналі ў свіран і жыўцом спалілі амаль 150 мірных грамадзян. Самаму малодшаму-Толіку Яскевічу-было сем тыдняў. Пасля гэтага спалілі і вёску. Зараз на месцы Хатыні мемарыяльны комплекс.

Выхаванцы нашай дашкольнай установы ў гэты трагічны дзень ушанавалі памяць ахвяр Хатыні хвілінай маўчання, а так жа прагледзелі відэа матэрыялы якія нагадваюць нам пра страшную трагедыю. А педагогі наведалі мітынг-рэквіем на тэрыторыі мемарыяла "Памяці зніклых вёсак" і ўсклалі кветкі зніклым вёскам на тэрыторыі Любанскага сельскага савета.