ym(86490552, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартландыя

24.03.2023

У рамках пераемнасці 24 сакавіка прайшла спартландыя паміж навучэнцамі 1-х класа Любанскай сярэдняй школы і выхаванцамі старэйшай групы Любанскага дзіцячага сада. Конкурсы былі разлічаны на розныя віды рухальнай актыўнасці. Галоўнае, што неабходна было праявіць камандам-удзельніцам-гэта вытрымка і ўзаемадапамога. Абедзве каманды былі моцныя. Перамагла дружба. Усе ўдзельнікі, у тым ліку і гледачы, весела і з карысцю правялі час, атрымалі зарад станоўчых эмоцый і ўмацавалі здароўе. Спартландыя ўдалася: у спартыўнай зале панаваў спаборніцкі дух, азарт каманд быў высокім, падтрымка балельшчыкаў - актыўнай.